Aгульнае месца для дыялогу паміж народамі Усходняй Еўропы

Усходнееўрапейскі Дом мае стаць канкрэтным месцам у Польшчы, але перш за ўсё гэта ідэя, неабходная для ажыццяўлення ў бліжэйшыя гады эфектыўнага гістарычнага дыялогу паміж народамі Усходняй Еўропы, раз'яднанымі крывавай гісторыяй ХХ стагоддзя. Мэта — стварыць супольную прастору для палякаў, украінцаў, расіян, яўрэяў, беларусаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў, грузінаў, армян і іншых, у якой іх уласная памяць зможа існаваць — і ў той жа час мірна супрацьпастаўляцца ў рамках нявырашанага канфлікту.

Вітрына Усходнееўрапейскага дома

Гэта новае месца для пачатку працы Усходнееўрапейскага Дома.

У памяшканні на плошчы Канстытуцыі, 6, у Варшаве мы адкрываем «Вітрыну», праз якую вы зможаце ўбачыць, чым мае стаць Усходнееўрапейскі Дом.

Мы пачынаем яго будаваць тут і цяпер — сумеснымі намаганнямі палякаў, беларусаў, украінцаў, расіян, літоўцаў — праціўнікаў рэжымаў, прыхільнікаў дыялогу паміж нашымі народамі, звязанага з гістарычным мінулым, але цяпер закранутага страшнай палітычнай сучаснасцю.

Дыялог

Мы хочам весці сістэмны дыялог - гістарычны і сучасны - паміж раней сканфліктаванымі народамі ўсходняй часткі Еўропы, скіраваны на закрыццё рахункаў мінулага.

Гісторыя

Мы хочам стварыць цэнтр творчай працы, што служыў бы патрэбам людзей і ўстаноў, якія займаюцца гісторыяй і сучаснасцю Усходняй Еўропы.

Супрацоўніцтва

Мы хочам стварыць прастору, адкрытую для многіх нацый, якая аб'яднае нацыянальныя і транснацыянальныя комплексы (бібліятэкі, архівы, выставачныя плошчы).

Ініцыятары праекту

Фонд Усходнееўрапейскага Дома працуе на карысць мірнага ладу паміж народамі Усходняй Еўропы шляхам стварэння ў палацава-паркавым комплексе ў Мордах каля Седльцаў цэнтра гістарычнага дыялогу і дакументавання агульнага мінулага. Ён вядзе сістэмны дыялог - гістарычны і сучасны - паміж раней сканфліктаванымі народамі ўсходняй часткі Еўропы, скіраваны на закрыццё рахункаў мінулага. 

Фонд Цэнтра КАРТА адкрывае, абараняе і распаўсюджвае гісторыю з пункту гледжання асобы. Ён робіць гэта такім чынам, што мінулае становіцца крыніцай паразумення, будуе грамадзянскую супольнасць, падтрымлівае прымірэнне - і такім чынам выпраўляе будучыню. Мы вядзём архіўную, выдавецкую, выставачную і асветніцкую дзейнасць. КАРТА з’яўляецца сябрам Польскай федэрацыі НДА, Польскай кніжнай палаты, міжнароднай сеткі гістарычных конкурсаў EUSTORY і Еўрапейскай платформы «Памяць і сумленне».

Навіны

Skip to content